I. ПРЫЧЫННЫЯ АДНОСІНЫ.
1. Ужываецца для абгрунтавання дзеяння, працэсу. Грамадскія арганізацыі працуюць на аснове добраахвотнасці. □ Работа камсамольскай арганізацыі нашай школы праводзіцца на аснове шырокай самадзейнасці і ініцыятывы саміх камсамольцаў («Настаўніцкая газета»).
II. АДНОСІНЫ АДПАВЕДНАСЦІ.
2. Ужываецца для ўказання на адпаведнасць аднаго факта (прадмета, з'явы) другому. Распрацаваць пытанне на аснове дыялектычнага матэрыялізму. Даць тлумачэнні на аснове трэцяга артыкула Закона аб пенсіях.