наводдалек ад, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Р. Размоўн. Тое ж, што і наводдаль ад. Ён быў зусім сівы, стаяў заўсёды неяк няспрытна крыху наводдалек ад усіх сваіх таварышаў, не маліўся, не спяваў нічога, а моўчкі трымаў працягнутую руку (К.Чорны). На голым выгане, наводдалек ад спаленага вакзала, яны стаялі доўга, пакуль не пачалася пасадка ў пяць таварных вагонаў - гэта і быў увесь поезд (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць