I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ.
1. Ужываецца пры назве асобы, прадмета або месца, з усіх бакоў якога адбываецца якое-н. дзеянне ці размяшчаецца што-н. Навокал хаткі лесніка стаяў цёмны лес. □ Навокал разбойніка-звера змыкаецца круг, і вострыцца помсты сякера, куецца ланцуг (Я.Колас). Ён не ведаў, што дзе рабілася навокал яго (К.Чорны). Пніцкі кідаў гліну разам з усімі, часта паплёўваў на свае рукі, паглядаў навокал сябе (К.Чорны). Адзін быў зусім стары, гэтакі стары, што, здаецца, мала што бачыў навокал сябе (К.Чорны). Дзяўчына пачала беспарадна кідаць вачыма на дарогі і навокал сябе (К.Чорны). Тоня Базылькевіч азірнуўся і ўбачыў, што навокал яго аж кіпіць натоўп дзяцей, а наводдаль стаіць гурт мужчын (К.Чорны). Ён ... азіраўся на ўсё адразу, што лезла ў вочы навокал яго (К.Чорны). Знізу камень аброс мохам, жоўтая трава навокал яго была вільготная (К.Чорны). Акім адвярнуўся і, абвёўшы вачыма навокал двара, са смуткам прагаварыў: «Уладай усім, навекі непарушна... бывай» (У.Ляўданскі). Навокал рыначнай плошчы стаяць драўляныя і нават цагляныя дамы (Я.Брыль).
II. АБ'ЕКТНЫЯ АДНОСІНЫ.
2. з Р. Ужываецца для ўказання на асобу, прадмет ці паняцце, якое з'яўляецца аб'ектам пэўнага працэсу або дзеяння. Гутарка ўвесь час вілася навокал старшыні. □ Каля яе [калектывізацыі] згуртаваны ўсе думкі, пачуцці і разрахункі практычнага сялянскага розуму, навокал яе вядзецца самая дзейсная агітацыя і за і супраць (Я.Колас).