назад, прысл. У знач. прыназ. - з В. Спалучэнне з назад выражае часавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні тэрміну, адрэзку часу, які аддзяляе якую-н. з'яву ад моманту паведамлення аб ёй. Роўна год назад была навальніца. □ Дваццаць год пасадзілі [сад] назад (П.Броўка). Сымон паспрабаваў уявіць сабе той лес, што рос тут многа гадоў назад (А.Чарнышэвіч).