наконт, прыназ. з Р. Спалучэнне з наконт выражае аб'ектныя адносіны: указвае на прадмет ці з'яву, якія з'яўляюцца аб'ектам думкі, выказвання, меркавання. Думкі наконт працы. □ І наконт кватэры таксама паставім пытанне... (У.Карпаў). «Сытыя якія, каб на іх упадак», - глыбакадумна выказвае сваю думку наконт варон Рыгор (К.Чорны). Вось наконт таго, як жывуць служачыя, то я неаднораз бачыў, што жывуць яны нядрэнна (Ц.Гартны).