1. прыназ з Р. Спалучэнне з прыназ. накшталт выражае параўнальныя адносіны: прыназ. указвае на прадмет, з'яву ці прызнак, да якіх падобны якія-н. прадметы, з'явы, прызнакі. Нешта накшталт саду. □ Міхал Тварыцкі бачыў перад сабой нешта накшталт скрыжавання гарадскіх вуліц (К.Чорны). Чатыры рады маладых таполей ішлі па былым выгане ўздоўж усяго пасёлка, ствараючы штосьці накшталт парку (К.Чорны). Штрафная рота. Нешта накшталт канцлагера ў лагеры ваеннапалонных (У.Карпаў). Мурашка, які пачынаў гаварыць спакойна, з усмешкай, відаць, мяркуючы, што справа абмяжуецца таварыскай размовай накшталт тых, якія вёў з ім ужо не раз Ладынін, - раптам пабялеў і паімкнуўся да Прымака (І.Шамякін). Камедыя будзе гучаць актуальна, свежа да таго часу, пакуль з жыцця зусім не знікнуць тыпы накшталт Гарлахвацкага і Зёлкіна (Я.Казека). Пятляла рэчка тут накшталт вужакі (М.Машара).
2. часц. Быццам, быццам бы. Жывуць накшталт як сябры.