напрадвесні, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з напрадвесні выражае часавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на год і мае значэнне 'перад наступленнем вясны ўказанага года'. Напрадвесні 1906 года па ўсёй царскай Расеі ішла падрыхтоўка да выбараў у першую дзяржаўную Думу (Я.Колас). І вось напрадвесні саракавога года было нарэшце аб'яўлена: «Беларусы - да маткі» (Я.Брыль).

Паведаміць пра недакладнасьць