I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ.
1. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. размяшчаецца. Напроці нашых вокан расла груша.
2. Ужываецца пры ўказанні на прадмет або асобу, якія перамяшчаюцца насустрач руху каго-, чаго-н. Ішлі напроці ветру.
II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ.
3. Ужываецца пры ўказанні на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. існуе, адбываецца ці павінна адбыцца. Не збірайся ў лес напроці ночы. □ Куды чалавеку ісці напроці ночы (К.Чорны). Напроці ночы паедзеце? (К.Чорны). У цябе залатыя рукі, няхай і ён будзе рамеснікам добрым. Ён стаіць напроці веку (К.Чорны). Яна ж стаіць напроці свайго веку (К.Чорны). Песня тая - дык, здаецца, гэта не спяваюць яе над малым дзіцем, якое напроці свайго веку стаіць, якое гадуецца, каб жыць, а, здаецца, гэта нябожчыка праводзіць на той свет - гэтакая тая песня! (К.Чорны).
III. КАМПАРАТЫЎНЫЯ АДНОСІНЫ.
4. Ужываецца пры назве асобы ці прадмета, з якімі хто-, што-н. параўноўваецца. Ты яшчэ напроці яго блазан (К.Чорны).