напярэдадні, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з напярэдадні выражае часавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на перыяд, з'яву, падзею і г.д., у неакрэслены прамежак часу перад якімі што-н. адбываецца. Падрыхтаваць усё загадзя, напярэдадні паходу.Аднойчы, ужо зусім напярэдадні вызвалення, Толя заехаў у сямейны лагер брыгады і прывязаў Сівага каля зямлянкі Нагорных (Я.Брыль). Тое нешта, што трэба зрабіць іменна заўтра, напярэдадні збора дружыны, што павінна быць зроблена ціха і скрытна - ён абдумваў спачатку сам (Я.Брыль). Мабілізаваны напярэдадні вайны дробны гдыньскі чыноўнік, выпускнік гімназіі, ён некалькі разоў у парадку практыкі замяняў нашага ўзводнага (Я.Брыль). Яшчэ большым сведчаннем росту культурнага жыцця Беларусі <...> было, напярэдадні прыходу Дуніна-Марцінкевіча ў літаратуру, з'яўленне дзвюх парадыйных паэм - «Энеіды навыварат» (30-я гады) і «Тараса на Парнасе» (40-я гады) - твораў для свайго часу і гістарычных, і наватарскіх (С.Майхровіч). Нельга не бачыць адбітку творчых пошукаў пісьменніка напярэдадні скасавання прыгоннага права (там жа). Напярэдадні майскага свята механічны цэх зноў узяў самыя высокія абавязацельствы (У.Шыцік).

Паведаміць пра недакладнасьць