нароўні з, спалуч. прысл. з прыназ. Размоўн. У знач. прыназ. - з Т. Тое ж, што і нараўне з. Гэты вечар быў незвычайным. Ён павінен быў выступіць перад фронтам перажытых дзён Сяргея Пятровіча на два крокі ўперад і застацца так стаяць нароўні з нямногімі іншымі, якія заўсёды ёсць у жыцці кожнага чалавека, незалежна ад таго, памятае ён іх ці не (Э.Самуйлёнак). На полі працуе нароўні з мужчынамі (З.Бядуля).