насуперак, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Размоўн. Спалучэнне з насуперак выражае ўступальныя адносіны: ужываецца пры ўказанні на прадмет, асобу, з'яву або працэс, наперакор якім што-н. робіцца, адбываецца. Сам чорт яму насуперак (Э.Самуйлёнак). Ніхто не асмельваўся сказаць яму што насуперак, каб не зрабіў чаго ліхога (А.Якімовіч). Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй (І.Мележ).

Паведаміць пра недакладнасьць