насустрач, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з насустрач выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет ці асобу, да якіх спераду або наперарэз руху якім накіраваны рух іншай асобы ці прадмета. Бегчы насустрач сонцу. Ішоў насустрач хпопцам.Хто шлях пракладае да ясных дзянніц - насустрач світанню і яснаму дню (Я.Колас). Галоўка ў белай пуховай шапачцы схіляецца насустрач мне зусім пакорна (Я.Брыль). Адчыніце вокны дню насустрач, хай выходзіць пакаёвы чад! (А.Звонак). Яны амаль усе падняліся яму насустрач (І.Шамякін). Хацелася сарвацца з месца і бегчы, бегчы ўперад, у поле, насустрач наступаючаму дню, насустрач святу (І.Шамякін). Аж глядзяць - насустрач ім ідзе ў лапціках лазовых хлопчык невялікі (М.Танк). Яны пойдуць адзін аднаму насустрач павольна, але яна не стрымаецца, яна кінецца і імкліва абдыме яго (І.Шамякін). Андрэй пайшоў насустрач сыну (Я.Колас). Партызаны першай групы кінуліся насустрач танкам (К.Чорны). Алёша развітаўся з хлопцамі і, ускінуўшы клунак на плячо, шпарка пайшоў насустрач Раі (І.Шамякін).

Паведаміць пра недакладнасьць