наўздагон за, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з наўздагон за выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'ўслед за кім-, чым-н., хто (што) аддаляецца, адыходзіць'. Аглядзеў сам сябе, а дакладней - крылы свайго паліто, і з ніжняй прыступкі паляцеў наўздагон за поездам (П.Пестрак).

Паведаміць пра недакладнасьць