наўздзіў, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з наўздзіў выражае аб'ектныя адносіны: ужываецца пры абазначэнні асобы ці калектыву, якім адрасуецца што-н., вартае здзіўлення. От вазьміце хаця звычайную ігрушу-дзічку. Калючая яна, нягеглая. А вазьмі яе ды прыгледзь, ды абкапай, ды прышчэпку зрабі, глядзі і выйдзе такая бэра слуцкая, што толькі людзям наўздзіў (М.Лынькоў). Бацька, зусім нечакана, наўздзіў суседзям захапіўся вудамі (Я.Брыль).

Паведаміць пра недакладнасьць