наўкруг, прысл. Размоўн. У знач. прыназ. - з Р. Спалуч. з наўкруг выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'вакол, кругом каго-, чаго-н.'. А дарога мая чуць віднаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і далей, круціцца, абвіваецца наўкруг курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны... (Я.Колас). Калі Варанецкі скончыў, Парамонаў устаў і захадзіў па пакоі наўкруг стала (І.Дуброўскі).

Паведаміць пра недакладнасьць