наўсцяж, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з наўсцяж выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры ўказанні на прадмет (што мае прасторавую працягненасць), уздоўж па лініі якога што-н. размяшчаецца, рухаецца. Слупы стаяць наўсцяж дарогі.Самалёты як развярнуліся, так і паляцелі наўсцяж дарогі, на захад, на гарадок (М.Лынькоў). Змрок імклівіў наўсцяж даліны, цені слаліся - біліся долу (У.Дубоўка). І носяцца іскры над струджаным краем, наўсцяж Беларусі Заходняй (У.Дубоўка).

Паведаміць пра недакладнасьць