на чале, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з на чале выражае аб'ектныя адносіны: ужываецца пры абазначэнні прадмета або асобы, якія знаходзяцца уперадзе каго-, чаго-н., пад кіраўніцтвам якіх што-н. адбываецца. Старыя дзяды сваім розумам даходзяць да думкі, што трэба ўзброенае паўстанне супроць акупантаў. Самі збіраюць людзей і самі становяцца на чале партызан (Я.Колас). От за дэпо імчыцца порсткі «Сокал» на чале хуткага цягніка (Хв. Шынклер).
◊ Стаць на чале ўлады - атрымаць уладу, узначаліць.