незалежна ад, спалуч. прысл. з прыназ. Кніжн. У знач. прыназ. з Р. Спалучэнне з незалежна ад выражае адносіны неадпаведнасці: мае значэнне 'нягледзячы на што-н.', 'насуперак чаму-н.', 'не прымаючы пад увагу чаго-н.'. Цікава, што ідэйная аснова гэтага эпізоду, яго, так сказаць, маральна-этычная сутнасць, досыць ярка - але, зразумела, незалежна ад волі аўтараў - пераклікаецца са здарэннем, апісаным Львом Талстым у «Хадынцы» (С.Майхровіч). Усё добра, што добра канчаецца, незалежна ад таго, як яно пачыналася (І.Шамякін). Іван любіў бачыць вакол сябе людзей, незалежна ад таго, былі гэтыя людзі яго знаёмыя ці сустракаў іх першы раз у жыцці (У.Шахавец).