непадалёку, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з непадалёку выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет ці месца, паблізу якіх хто-, што-н. знаходзіцца, што-н. адбываецца. Яны [Серж з бацькам] былі ўжо непадалёку свайго дома (К.Чорны). Нам трэба было праязджаць непадалёку таго вялікага лесу, дзе асабліва многа здаралася бандыцкіх нападаў на праезджых (К.Чорны). Непадалёку сцішаных Ашмян загаласіла утрапёна дудка - куды гучней, чым віленскі арган (М.Дукса).