па лініі, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Кніжн. (у публіцыстычным і навуковым стылях). Спалучэнне з па лініі выражае абмежавальныя адносіны і адносіны спосабу дзеяння.

I. АБМЕЖАВАЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ.

1. Ужываецца пры ўказанні на сферу, якой абмяжоўваецца пэўная дзейнасць. Работа па лініі маладзёжнай арганізацыі.

II. АДНОСІНЫ СПОСАБУ ДЗЕЯННЯ.

2. Ужываецца пры ўказанні на адзін са спосабаў утварэння якога-н. дзеяння. Ісці па лініі найменшага супраціўлення.

Паведаміць пра недакладнасьць