па меры, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Кніжн. Спалучэнне з па меры выражае адносіны адпаведнасці і часавыя адносіны.

I. АДНОСІНЫ АДПАВЕДНАСЦІ.

1. Ужываецца для ўказання на з'яву, уласцівасць і пад., якім у пэўнай ступені адпавядаюць іншыя з'явы, дзеянні, працэсы і пад. Яна ўзрадавалася майму прыходу і адразу ж загадала мне схадзіць да княгіні і словамі растлумачыць ёй, што матуля мая заўсёды гатова зрабіць яе светласці, па меры сіл, паслугу - і просіць яе зайсці гадзіне а першай (У.Ляўданскі). Я ламаў сабе галаву, раздумваў, перадумваў, - і неадступна, хоць па меры магчымасці скрытна, назіраў за Зінаідай (там жа).

II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ.

2. Ужываецца для ўказання на дзеянне, у час ажыццяўлення якога адбываецца паступовае нарастанне якога-н. працэсу, прызнака. Па меры пад'ёму ў горы паветра станавілася ўсё больш чыстым і празрыстым.

Паведаміць пра недакладнасьць