папалам з, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з папалам з выражае адносіны спосабу дзеяння і мае значэнне 'напалову, у сумесі з чым-н.'. Абрысы старадаўняй пушчы, святую смагу баек там - нутром на попел ператрушчу, змяшаю з друзам папалам (У.Хадыка). Хлеба ледзь да каляд хапала, і то папалам з мякінай (А.Чарнышэвіч).

Папалам з горам (з бядою) - ледзьве, з большага, абы для прыліку. Сяк-так дзядзька плечы й грудзі папалам памые з горам, але далей кажа, - будзе, - раздзявацца, бачыш, сорам (К.Крапіва). Янка і не дамагаўся вельмі сабе паловы, ён і з трацяком упраўляўся папалам з бядою (К.Крапіва).

Паведаміць пра недакладнасьць