паперад, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з паперад выражае часавыя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет або асобу, раней за якія кім-, чым-н. было ўтворана якое-н. дзеянне. Ён прыехаў паперад усіх.Мікіта не даў сябе ўпрошваць - адно перакуліў у рот паперад усіх сваю шклянку, і, кусаючы на хаду... хлеб, спехам падаўся да парога (І.Чыгрынаў).

Паведаміць пра недакладнасьць