па поваду, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Кніжн. Спалучэнне з па поваду выражае прычынныя і дэлібератыўныя адносіны.

I. ПРЫЧЫННЫЯ АДНОСІНЫ.

1. Ужываецца пры ўказанні на зачэпку, падставу якога-н. дзеяння, стану. Артыкул наш напісаны не пра Абломава, а па поваду Абломава (пераклад з М.Дабралюбава).

II. ДЭЛІБЕРАТЫЎНЫЯ АДНОСІНЫ.

2. Адносна чаго-н., у дачыненні да чаго-н. Спрэчкі па поваду знешняй палітыкі.Па поваду гэтага трэба толькі заўважыць, мне здаецца, што ўзрастанне надзелу ад ніжэйшай групы да вышэйшай не можа быць цалкам растлумачана павелічэннем складу сем'яў (У.Ленін). Па поваду так званага пытання аб рынках (назва артыкула У.Леніна).

Паведаміць пра недакладнасьць