па пытанню, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Кніжн. Спалучэнне з па пытанню выражае дэлібератыўныя адносіны: ужываецца для ўказання на прадмет думкі ці гутаркі. У паліклініцы. «Здарова, Зойка, што ты тут робіш?» - «Я - па пытанню зубоў». Гэта - не жартам: дзяўчына на кіруючай рабоце (Я.Брыль). Ён выказаў свае заўвагі ў адрас аўтамотаклуба па пытанню слабой падрыхтоўкі кадраў вадзіцеляў (з газет).

Паведаміць пра недакладнасьць