паралельна, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з паралельна выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве прадмета, на аднолькавай адлегласці ад якога на ўсім працягу што-н. знаходзіцца, адбываецца. Самалёт яшчэ доўга ляцеў паралельна берагу. □ Ціха і асцярожна ідзём паралельна дарозе, пакідаючы будынак з правай рукі (С.Александровіч). Гасцінец пралягаў паралельна чыгунцы (А.Ставер).