паралельна з, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з паралельна з выражае прасторавыя і часавыя адносіны.

I. ПРАСТОРАВЫЯ АДНОСІНЫ.

1. Ужываецца пры ўказанні на аб'ект, прадмет (які мае прасторавую працягненасць або які рухаецца ў якім-н. напрамку), нароўні з якім, на аднолькавай адлегласці ад якога што-н. рухаецца, знаходзіцца. Яна [Ірма] ішла паралельна з самалётам (В.Карамазаў). Нарэшце падышлі да таго месца, дзе паралельна з абозам пралягала чыгунка (М.Машара).

II. ЧАСАВЫЯ АДНОСІНЫ.

2. Ужываецца пры ўказанні на працэс, прадмет (які прымае ўдзел у працэсе), асобу ці калектыў, адначасова з якімі, суправаджаючы іх, што-н. адбываецца. У выніку калгас выходзіць з прарыва, становічца перадавым і дамагаецца высокага ўраджаю. Паралельна з гэтым у калгасе насаджваецца вялікі сад і будуецца электрастанцыя... (К.Крапіва). Не захаваліся і тыя ... сшыткі, якія вяліся пісьменнікам паралельна з дзённікам («Полымя»). Паралельна з будаўнікамі працуюць і мантажнікі («Беларусь»).

Паведаміць пра недакладнасьць