пасля, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з прыназ. пасля выражае часавыя адносіны: ужываецца пры назвах адрэзкаў часу, падзей, з'яў, услед за якімі, пазней якіх што-н. адбываецца. Мароз быў добры, пара была пасля новага года (К.Чорны). Пасля лета прыйшла восень, а пасля - зіма (К.Чорны). Дзве дачкі адразу ж пасля вызвалення паехалі ў горад канчаць вучобу (І.Шамякін). Сцямнела адразу пасля змяркання (К.Чорны). Ціхія ясныя дні, пасля дажджоў, палалі сонцам (К.Чорны). Покатам ляжалі выносістыя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж, як пасля якой буры (П.Пестрак). Дзе вы такіх цыгарак дасталі? Пасля тутэйшага расляку... (К.Чорны). Яны вячэралі ўдзвёх, і пасля гэтага зрабілася яшчэ цяплей на сэрцы (Я.Брыль).
// Пазней, па ад'ездзе, адыходзе або сканчэнні тэрміну існавання чаго-н. Прыйдзеш пасля нас.А пасля дзірваноў, неўзабаве, па часе - голад выслаў на вёскі заклапочаны бог (П.Броўка). Уладысь пасля бальніцы ачуняў скора (Я.Скрыган).

Паведаміць пра недакладнасьць