паўзверх, прысл. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з паўзверх выражае прасторавыя адносіны: ужываецца з назвамі месца або прадмета, над паверхняй якіх што-н. размяшчаецца, адбываецца ці рухаецца. Як зацята-безгалосна паўзверх долу вы [дарогі] ляглі! (Я.Колас). Сонца зранку жарам пыша, ветрык лісце чуць калыша, вее чуць паўзверх зямлі (Я.Колас). Там, пад наміткай туманаў, відзен гай сасновы, што прабег паўзверх курганаў як дзявочы бровы (Я.Колас). За шыбай ужо была снежная гурба. Паўзверх яе курыўся снег (А.Алешка).
// Аб адзенні: на што-н. зверху. Паўзверх кароткай шэрай кацавейкі павязан хвартух, як у сапраўднага каваля (Д.Цябут). Святы Ян паўзверх адзення апаясан быў упол паяском з жывых раслінак, - ну, той Ян аж зіхаціць! (Я.Колас).

Паведаміць пра недакладнасьць