паўздоўж, прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. паўздоўж выражае прасторавыя адносіны: ужываецца з назвамі месца ці прадмета, у напрамку даўжыні якіх што-н. размяшчаецца ці рухаецца. Рады стромкіх таполяў, як вартаўнікі, стаялі высокаю шарэнгаю паўздоўж чатырох сцен агароджы (Я.Колас). Агароджанае ад усяго свету высокімі сценамі, паўздоўж якіх удзень і ўначы хадзіла варта, загнанае ў цесны, смуродны астрог, акуты ў жалеза, гэтае жыццё было нецікавае, аднастайнае (Я.Колас). Грышка стаў прыслухоўвацца лепш і ўглядацца паўздоўж чыгункі (М.Чарот).

Паведаміць пра недакладнасьць