па шляху да, спалуч. прыназ. з наз. і прыназ. У знач. прыназ. - з Р. Кніжн. Спалучэнне з па шляху да выражае абмежавальныя адносіны: мае значэнне 'ў напрамку да чаго-н., да якой-н. мэты'. Узварушыла жанчыну рэвалюцыя, абудзіла яе, але цяжка яшчэ павесці яе па шляху да лепшага жыцця (П.Галавач).