поруч з, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з поруч з выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'блізка каля каго-, чаго-н.', 'побач з кім-, чым-н.'. На працягу ўсяго часу поруч з кнігой ішла вусная творчасць (А.Лойка). Поруч са старымі ў зборнік выбраных твораў паэта ўключаны і новыя, напісаныя ім у апошні час (У.Дубоўка).

Паведаміць пра недакладнасьць