прапарцыянальна, прысл. Кніжн. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з прапарцыянальна выражае адносіны адпаведнасці: мае значэнне 'суразмерна чаму-н.'. На кожны прадмет выдзяляецца неабходная колькасць старонак, прапарцыянальна колькасці гадзін па вучэбнаму плану. □ Расходы па ўтрыманню сям'і ўзрастаюць прапарцыянальна колькасці сям'і, а павелічэнне складу апошняй, як відаць з табліцы, ідзе значна больш павольна, чым павелічэнне плошчы пасеву ў групах (У.Ленін).