пры дапамозе, спалуч. прыназ. з наз. Кніжн. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з пры дапамозе выражае адносіны спосабу дзеяння: мае значэнне 'якім-н. спосабам, з дапамогай чаго-н.' Ісціна пазнаецца не толькі пры дапамозе інтуіцыі.Пісьмовы стол, на зялёным сукне якога, як на траве, адпачывалі быстрыя і нястомныя рукі, што тут вось, пры дапамозе гусінага пяра, увекавечылі на паперы «Тамань» і «Выхожу один я на дорогу...» (Я.Брыль).

Паведаміць пра недакладнасьць