раўналежна, прысл. У знач. прыназ. - з Д. Спалучэнне з раўналежна выражае прасторавыя адносіны: ужываецца пры назве прадмета, працягненага ў прасторы, на аднолькавай адлегласці ад якога на ўсім працягу што-н. размяшчаецца, рухаецца. Ён [Вялічка] яму [Мішурыну] растлумачваў дарогу і гаварыў, што ўсё гэта павінна ісці раўналежна старому Маскоўска-Варшаўскаму шасэ (К.Чорны). Было гэта паблізу і раўналежна дарозе з Менска на Маскву (К.Чорны). Вуліца Стаўка брала пачатак ад Чэнчыц, загіналася дугою і ішла раўналежна Чэнчыцам (І.Дуброўскі). Раўналежна чыгунцы, побач ідзе даўжэзны кар'ер (Помнікі гісторыі і культуры Беларусі). Можна сказаць, што гэта была тая самая паласа, калі браць раўналежна фронту, дзе была радзіма і салдата Пятра Тадаровіча (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць