са, прыназ. з Р., В. і Т. Звычайна ўжываецца замест прыназ. з перад асобнымі словамі, якія пачынаюцца збегам зычных, дзе першымі з'яўляюцца с, з, ж, ш, м і некат. інш., напрыклад: са славай, са зруба, са жменьку, са шчыта, са мною. Дні са тры не болей будзе, як прыехаў са сталіцы (П.Броўка). Напэўна саду год са сто (М.Багдановіч). Разы са два прыязджаў дзядзьку адведаць (С.Грахоўскі). Дзе-небудзь пад лясным сухастоем чарвівее грыб, і ніхто не патрывожыць яго павольнага знікнення са свету, пакуль ён не размыецца дажджамі (К.Чорны). Са зваротам дадому прывіталі суседзі (П.Броўка).

Паведаміць пра недакладнасьць