у адносінах да, спалуч. прыназ. з наз. і прыназ. Кніжн. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з у адносінах да выражае аб'ектныя адносіны: мае значэнне 'ў дачыненні да'. Варона ... не ведае, якую платформу заняць ёй у адносінах да суседзяў (К.Крапіва). Гэта справядліва і ў адносінах да настаўнікаў, якія маюць вялікі педагагічны вопыт (А.Казанцаў). Выконваючы свой саюзніцкі абавязак у адносінах да Англіі і Францыі, неўзабаве пяройдзе ў наступленне на Захадзе і Пілсудскі (А.Маўзон).

Паведаміць пра недакладнасьць