у адрозненне ад, спалуч. прыназ. з наз. і прыназ. Кніжн. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з у адрозненне ад выражае адносіны неадпаведнасці: ужываецца пры назве прадмета, асобы, з якімі што-н. супастаўляецца. У адрозненне ад душы, валасы ў мяне чамусьці зусім не сівеюць (Я.Васілёнак). Сонцаў быў разам з тым вельмі дабрадушным і згаворлівым у адрозненне ад суровага і цвёрдага Быстрова (І.Мележ). У адрозненне ад моладзі ён не паглядае нецярпліва на дзверы (А.Васілевіч). Родны склон, у адрозненне ад іншых склонаў, можна ўжываць амаль пры кожным назоўніку (М.Цікоцкі).

Паведаміць пра недакладнасьць