у выніку, спалуч. прыназ. з наз. У знач. прыназ. - з Р. Спалучэнне з у выніку выражае прычынныя адносіны: ужываецца пры назве працэсу, дзеяння, якое паслужыла падставай для чаго-н. У выніку ўсіх гэтых меркаванняў ён вырашыў, што тут, дзесь недалёка, павінны быць дзянікінскія дазорцы (Я.Колас). Пасля допыту адразу стала зразумела, што Андрэй загінуў у выніку здрады (І.Шамякін). Толькі ў выніку шчырых сяброўскіх гутарак раскрываліся перада мной старонкі гісторыі гэтага адрэзка граніцы (Я.Брыль). Словы і ўчынкі Сганарэля матываваны негрунтоўна, у выніку чаго змест вобраза цяжка ўлавіць («ЛіМ»).

Паведаміць пра недакладнасьць