у залежнасці ад, спалуч. прыназ. з наз. і прыназ. У знач. прыназ. з Р. Кніжн. Спалучэнне з у залежнасці ад выражае прычынныя адносіны: указвае на непасрэдную залежнасць аднаго ад другога. Букрэй з ціхаю ўсмешкаю маўчаў і слухаў, паварочваючы свой буйны твар з жорсткімі калючымі вусамі то да аднаго, то да другога ў залежнасці ад характару або ступені трапнасці тых ці іншых жартаў... (Я.Колас).

Паведаміць пра недакладнасьць