уздоўж па, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з М. Спалучэнне з уздоўж па выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'ў напрамку даўжыні чаго-н.'. У белых тапачках дзяўчаты к саду ўздоўж па Цымерманаўскай ідуць (А.Жаўрук). Уздоўж па вуліцы цвіце чаромхаю вясна (А.Александровіч). Кірмашны гандаль ішоў уздоўж па Нямізе (К.Чорны).

Паведаміць пра недакладнасьць