услед за, спалуч. прысл. з прыназ. У знач. прыназ. - з Т. Спалучэнне з услед за выражае прасторавыя адносіны: мае значэнне 'непасрэдна за кім-, чым-н.'. Наташа з дзяўчатамі вязала ў полі снапы ўслед за жняяркамі (А.Асіпенка). Услед за ёю [восенню] вецер закаханы шэпча чараўніцы пра любоў (І.Скурко). Услед за статкам рушылі падводы і грузавікі з калгасным дабром (А.Якімовіч).

Паведаміць пра недакладнасьць