«Блакітны ліхтар» (1971-1974), літаратурны рукапісны часопіс, выдаваўся групай студэнтаў Наваполацкага політэхнічнага інстытуту і школьнікаў; выйшла ўсяго 15 нумароў. Непасрэдна выдаваньне ажыцьцяўлялі: В.Мудроў, В.Шлыкаў, А.Рыбікаў. Сярод аўтараў былі менскія студэнты - гісторыкі Ўладзімір Арлоў і Генадзь Кулажанка. Увосень 1974 на сьлед Б. л. выйшаў КГБ. З выдаўцамі былі праведзеныя «прафіляктычныя гугаркі», што прывяло да перапыненьня выпуску альманаха. Асобнікі Б. л., якія захоўваліся ў Менску Ў.Арловым, былі выкрадзеныя і патрапілі ў КГБ.