«Вера», беларускі каталіцкі часопіс. Пачаў выходзіць у 1988, рыхтаваўся ў Менску і выдаваўся ў Беластоку. Рэдактары - Алесь Бяляцкі, Натальля Клініцкая. У часопісе зьмяшчаліся разнастайныя матэрыялы рэлігійнага характару: тэксты малітваў; зьвесткі пра адраджэньне ў Беларусі хрысьціянскага жыцьця.