«Вольны Мазыр», выданьне БНФ Мазыра. У 1990 выйшлі два нумары. Рэдактарам першага нумару быў Ігар Сінякевіч, другога - Ларыса Белая. У газэце друкаваліся матэрыялы пераважна палітычнай, нацыянальнай ды чарнобыльскай тэматыкі, а таксама асьвятляліся мясцовыя падзеі.