«Мілавіца», машынапісны літаратурны альманах, выдаваўся студэнтамі 3-га курсу гістарычнага факультэту БДУ ў 1974-1976; усяго выйшла 7 нумароў. У склад рэдакцыі ўваходзілі Ў.Арлоў, Г.Кулажанка, І.Чарняўскі, Ю.Бандаровіч, Э.Зайкоўскі і інш. Распаўсюджваўся сярод студэнтаў. Хутка пра выданьне стала вядома кіраўніцтву ўнівэрсытэту, а потым і КГБ. Уладзіміра Арлова выклікалі ў КГБ дзеля «тлумачальных гутарак».