«Прамень» (Лепель), друкаваны ворган Лепельскай групы падтрымкі БНФ, пачала выдавацца з кастрычніка 1989. Галоўны рэдактар - У.Шушкевіч, мастак - М.Барбаро. Зь ліпеня 1990 газэта зьмяніла назву на «Пагоня». Грамадзка-палітычнае выданьне. Зьмяшчаліся пераважна матэрыялы нацыянальнай, палітычнай тэматыкі; давалася інфармацыя пра мясцовыя падзеі. Друкаваліся вершы і допісы зь іншых рэгіёнаў.