«Раніца», выданьне Маладэчанскага аддзяленьня БНФ «Адраджэньне». Газэта Р. пачала выходзіць зь 1989. У рэдакцыйны склад уваходзілі А.Капуцкі, А.Цадко. Грамадзка-палітычнае выданьне.
«Раніца», інфармацыйны бюлетэнь суполкі «Грамада» - групы падтрымкі БНФ Менскага р-ну. Пачала выходзіць з 1989 у Сеньніцы. Выдавец - Ю.Пятроўскі. Грамадзка-палітычнае выданьне. Друкаваліся матэрыялы палітычнага і нацыянальнага кірунку; праграмныя дакумэнты БНФ.