«Рокаш», газэта Прыазёрскай гарадзкой рады ТБМ імя Францішка Скарыны (Джэзказганскай вобл., Казахстан), выдавалася беларускімі вайскоўцамі ў Казахстане са жніўня 1990. Да кастрычніка 1992 выйшла 15 нумароў і адзін сьвяточны выпуск, прысьвечаны 73-м угодкам БНР. Друкаваліся матэрыялы нацыянальнай і палітычнай тэматыкі. Рэдакцыйны склад: С.Суднік, І.Супоненка, А.Аўчыннікаў, В.Грамадка, С.Пахучы, А.Мазураў, С.Цьвірка