«Студэнцкая думка», часопіс найперш суполкі «Сьвітанак», пазьней Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў і Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў. Пачала выходзіць у 1988. Рэдакцыйны склад: А.Гуркоў, А.Кавальчук, Г.Аніськова, А.Трусаў, С.Ладуцька, Ф.Швайбовіч, І.Міхно, С.Вітушка, З.Вайцяховіч, Г.Барвенава, А.Рагуля, А.Сабаленка, У.Селядцоў і інш. Рэдакцыяй была падрыхтаваная кніжачка-ўкладзень «Вандэя навыварат» - зборнік беларускай ананімнай літаратуры, а таксама некалькі дадаткаў, якія выйшлі ў розны час: «Па Старонках замежнае прэсы», «Stomlenyja nohi», «Дзяржава = Студэнская Думка». Грамадзка-палітычнае і культурна-асьветніцкае выданьне.